Ліштвы Бабруйска

Ці захаваецца драўляная спадчына?

Адны бабруйчане захоўваюць іх мэтанакіравана, іншыя – толькі як сямейную памяць, а хтосьці з лёгкасцю мяняе на пластык. Драўляныя ліштвы былі для нашых продкаў не толькі спосабам уцяпліць ці ўпрыгожыць вокны. А многія з іх сапраўды – твор мастацтва! Колісь стваральнікі ўкладалі ў іх сэнс - гэта быў абярэг ад злых духаў, нядобрых людзей і стыхіі…
Найбольш цікавыя ліштвы ў Бабруйску - на Фарштаце. Чаму менавіта там? Бо ў гэтым раёне жылі стараабрадцы, якія, як мяркуюць даследчыкі, і ўвялі ў мясцовую моду багацце дэкору ў аздабленні хатаў, бо спалучалі як беларускія, так і рускія разьбяныя традыцыі.

Mobirise

Ліштва – накладная планка вакол аконнага і дзвярнога праёма. Яе прызначэнне – закрываць пазы паміж аконнай каробкай і зрубам. Складаецца з надаконніка, гэта верхняя частка, якая найчасцей і ўпрыгожваецца разным дэкорам, а таксама з падаконніка і бакавін. Даволі часта аздаблялі і аканіцы – дзверкі, што зачынялі вокны.

У Беларусі разныя ліштвы былі ўжо ў 11-м стагоддзі, фрагмент знойдзены ў час раскопак у Полацку. Спачатку вокны дэкаравалі пераважна ў гарадах і мястэчках, але з сярэдзіны 19-га стагоддзя рамяство пашырылася і ў вёсках.
Вакно лічылася найбольш прыступным месцам у хаце, як для злодзеяў, так і для нячысцікаў, таму так важна было абараніць яго сакральнымі знакамі, якія многае маглі расказаць. На жаль, мы можам толькі здагадвацца, што дакладна сімвалізавалі разныя элементы. Тым больш, з часам, нават іх гаспадары страчвалі такую інфармацыю, а ромбы, цмокі ды салярныя знакі пачалі ўспрымацца толькі як дэкор, як і на вышыўцы.   

Mobirise

Але некаторыя матывы можаце расчытаць нават вы. Напрыклад, пернічкі, ромбы – сімвалізавалі добры ўраджай і дабрабыт; птушкі, што глядзелі адна на адну – згоду і любоў у сям’і; цмокі, вужы – абаранялі хату ад маланкі. Майстры наносілі на вокны дэкор геаметрычнага, зааморфнага, расліннага і антрапафморфнага характару.

Ліштвы Фарштадта

Mobirise

Першаму дому, які прыцягнуў нашу ўвагу – 100 год, яго гаспадару каля 70-ці. Разныя ліштвы захаваліся толькі з боку вуліцы. У размове з намі бабруйчанін адзначыў, што нарадзіўся ў гэтым доме, але пра аздабленне вакна нічога не ведае, ні пра майстроў, ні пра тое, што можа сімвалізаваць гэты дэкор. Таксама гаспадар няпэўны, што хоча захаваць разны надаконнік. Магчыма, яго чакае звычайны ўжо для гэтых мясцінаў лёс – замена на ПВХ. Але ў вачах суразмоўцы прамільгнула шчырае здзіўленне, нібыта сам раней не задумваўся пра адметнасць ліштваў.

Так, у час шпацыру мы часта бачым гэтае здзіўленне гаспадароў тым, што хтосьці зацікаўлены аздобай іх хат, ды яшчэ і лічыць гэта каштоўным. Нечакана мы знаёмімся і трапляем у двор будынка, шыкоўна аздобленага драўлянымі карункамі, не толькі на вокнах, але і шалёўкай на сценах. Гаспадыня Таццяна расказвае, што прыгажосць ствараў яе бацька, Міхаіл Апанасавіч Болбас, 1928 года нараджэння. Ён паходзіў з вёскі Казакова.

Mobirise
Mobirise
Mobirise

–Отец умер четыре года назад. Здесь многое сделано его руками, сейчас покажу вам резной буфетик. Их он резал лет 50 назад. А ещё ему нравилось делать макеты домиков, церквей. Папа на пенсии второй раз женился и жил в Литве, а когда вернулся, занял этот домик, и здесь занимался резьбой. А в городе Висагинас он, кстати, делал декор для церкви, показывал нам газету, где об этом писали.

У хатцы, якую аздабляў майстар, цікава ўсё. Тут незвычайная нават столь, дзверы, на сценах фотаздымкі ў драўляных рамках.

–Ещё до моего рождения он всё это делал. А конкретно церкви лет в 60 начал вырезать. Он не был набожным, но очень всё это любил. Отец был бы рад, если бы узнал, что кто-то интересуется его работами. Этот домик он сам построил и практически всю мебель для него сделал своими руками – этот буфетик, а ещё здесь комодик был. Руки у него были золотые! Он столяр от Бога, самоучка. У него много было талантов, и готовил вкусно. Без дела не сидел, - распавядае спадарыня Таццяна.

Гаспадар Сяргей Аркадзевіч прыносіць макет царквы. Ён кажа, што гэта самая маленькая, ёсць вырабы нашмат большыя. Пасля прыносіць яшчэ адну – большую, зробленую год 30 таму.
–Отец любил все эти завитушки, финтифлюшки, сам их разрисовывал. К сожалению, нет сил присматривать за наследием, пыль вытирать. Если бы музей взял работы отца, мы бы отдали с удовольствием. Сомневаемся, что в них есть ценность.
Дому, у якім жывуць гаспадары – 100 год. Яго Міхаіл Болбас набыў калі пераехаў у Бабруйск, а пасля паступова упрыгожваў. Пытаем, ці не плануюць гаспадары з часам змяняць фасад будынка?
–Нет. Нам даже сосед молодой говорит: «Вы это не убирайте. Все эти сайдинги ничто в сравнении с таким декором».  

Mobirise
Mobirise

Яшчэ адзін мясцовы жыхар, Уладзімір, расказаў нам пра свае 50-гадовыя аканіцы і адзначыў, што будзе іх берагчы, пакуль жывы.
–Сделали их в 70-х годах на ФанДОКе. Жена работала там технологом, и сделала заказ. В то время там был краснодеревщик, который занимался резьбой. Ему в то время было как мне сейчас, под 70 лет. То есть, делал он традиционные надоконники.
Мне они нравятся. Дети хотели снять, но я не позволил. Сказал: «На кладбище снесёте, тогда делайте, что хотите!» Этот дом строил я сам. А в то время это было привычное дело, все так окна украшали. Есть ещё интересные на соседней улице, обязательно посмотрите.  

Mobirise

Яшчэ адзін наш суразмоўца – Анатоль, расказаў, што хату будаваў яго бацька 1949 года нараджэння. Ліштвы таксама рабілі на замову, але гаспадар не ведае, хто гэта быў. Аздобу вокнаў суразмоўца плануе захоўваць, бо «зараз ніхто такога не зробіць».

Разных ліштваў не толькі на Фарштаце, але і ва ўсім Бабруйску з кожным днём усё менш. Магчыма, асноўная праблема ў тым, што гаспадары самі не разумеюць, не ўсведамляюць іх каштоўнасць. Сярод ідэй мясцовых актывістаў было стварэнне музея ліштваў, каб прымаць туды такіх, нікому не патрэбных небаракаў, асуджаных на знішчэнне. Ці здзейсніцца гэтая ідэя ў час, пакуль яшчэ ёсць што зберагаць? На сёння гэта падаецца малаверагодным. Але ў кожнага і кожнай з вас ёсць магчымасць расказаць сябрам і сваякам пра тое, што драўляная спадчына не менш каштоўная за фірмовыя бабруйскія будынкі з чырвонай цэглы.

Mobirise
Mobirise
Mobirise
Mobirise
Mobirise
Mobirise
Mobirise
Mobirise

Mobirise web creator - Check this